Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітальнае слова з прыпахам нафталіну


Сяргей Дубавец

Сяргей Дубавец

Найлепшае, што магла паказаць і паказала Сьвятлана Алексіевіч у сваёй Нобэлеўскай лекцыі, гэта сябе такую, якая яна ёсьць, а не такую, якую нехта хацеў пабачыць.

Яна сапраўды савецкі чалавек, як і яе героі. Яна толькі перастала ці перастае быць «чырвоным чалавекам». Зь лекцыі мы так і не зразумелі, ці мае для яе сэнс незалежная краіна Беларусь, якую яна прадстаўляе.

Яна не разьвіталася з Расеяй, каб цалкам прыйсьці да Беларусі. Яна і не плянуе гэтага рабіць, бо «русская культура» яе стварыла, а Беларусь – толькі «мая зямля».

У гэтым сэнсе Нобэлеўская лекцыя прагучала, як разьвітаньне Алексіевіч з сабою ўчорашняй. Па духу гэта была ўчорашняя лекцыя з прыпахам нафталіну. Аўтарка сапраўды падобная да Лукашэнкі зь яго непераадольнымі комплексамі «вялікай русской культуры» і Беларусі, як «куска зямлі».

Лекцыя паказала, што гэты Нобэль у разуменьні ляўрэаткі – пэрсанальна для Алексіевіч, а не для Беларусі – незалежнай эўрапейскай краіны з уласнай культурай. Але высокі статус з пазнакай нашай краіны даецца назаўжды. Магчыма, пасьля гэтай разьвітальнай лекцыі мы пачуем некалі і прывітальную, заўтрашнюю, зьвернутую да новай Беларусі, яе культуры і мовы.

Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG