Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 8 сьнежня: Гадавіна Белавескіх пагадненьняў, 2050 гадоў з дня нараджэньня Гарацыя


Belarus - Stanislau Shushkevich, Leanid Krauchuk, Barys Yeltsyn, undated
Belarus - Stanislau Shushkevich, Leanid Krauchuk, Barys Yeltsyn, undated

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск, пасяджэньне трохбаковай Кантактнай групы АБСЭ па крызісе на ўсходзе Ўкраіны.

Менск, у канфэрэнц-залі Queen гатэлю Crowne Plaza (вул. Кірава, 13) адбудзецца прэзэнтацыя дасьледаваньня Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) «Ценевая эканоміка Беларусі: прычыны, асаблівасьці і выклікі». Пачатак у 17.00.

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Падрыхтоўка гораду Менску да сьвяткаваньня Калядаў і Новага году» з удзелам прадстаўнікоў Менгарвыканкаму. Пачатак у 11.00.

Менск, Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі (вул. К. Маркса, 12) прэзэнтуе перасоўны выставачны праект «Беларусь і беларусы». Пачатак у 17.00.

Кіеў, віцэ-прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн выступіць у Вярхоўнай Радзе Ўкраіны

У гісторыі

1432 — Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.

1854 — папа Пій ІХ устанавіў догмат Каталіцкай Царквы аб беззаганным зачацьці Дзевы Марыі, маці Ісуса Хрыста.

1926 — У склад БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы.

1955 — Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы зацьвердзіла свой сьцяг — цяперашні сьцяг Эўразьвязу.

1958 — у Мадрыдзе з ініцыятывы Рады БНР пачалася трансьляцыя беларускіх радыёперадачаў гішпанскага радыё, якія рэдагаваў Янка Сурвіла. Вяшчаньне ішло да траўня 1965 году, у эфір выйшла больш за 2300 перадачаў.

1974 — у Грэцыі ў рэфэрэндуме была скасаваная манархія.

1980 — у Нью-Ёрку быў застрэлены Джон Ленан, музыка легендарнага гурту"The Beatles".

1991 — у рэзыдэнцыі Віскулі ў Белавескай пушчы былі падпісаныя Белавескія пагадненьні. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў.

1999 — кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі дамову аб стварэньні так званай саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

65 да н.э — Гарацый, рымскі паэт

1832 — Б’ёрнсцернэ Б’ёрнсан, нарвескі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

1914 — Часлаў Сіповіч, грэка-каталіцкі біскуп, актыўны дзяяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі, заснавальнік Беларускай бібліятэкі і музэя імя Францішка Скарыны ў Лёндане.

1918 — Аляксандр Махнач, беларускі навуковец-гэоляг, акадэмік, у 1973-1986 гадах — віцэ-прэзыдэнт АН БССР. Удзельнічаў у адкрыцьці на тэрыторыі Беларусі нафтавых радовішчаў, радовішчаў калійных і каменных соляў, жалезнай руды, гаручых сланцаў.

1935 — Рыгор Родчанка, беларускі краязнаўца, пэдаго, фальклярыст, паэт, літаратуразнаўца.

Цытата

Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасьць спыняе сваё існаваньне.

З пагадненьня аб дэнансацыі Саюзу ССР

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG