Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка першым чынам паедзе ў Віетнам замест Расеі


Аляксандар Лукашэнка падчас замежнага візыту, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка падчас замежнага візыту, архіўнае фота

Хаця абяцаў, што найперш паедзе ў Расею. Пасьля Віетнаму зноў не Расея — Туркмэністан.

Аляксандар Лукашэнка 8-12 сьнежня здзейсьніць першыя пасьля выбараў афіцыйныя візыты за мяжу, спачатку ў Віетнам, затым у Туркмэністан, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

У «віетнамскай» праграме заплянаваныя перамовы з прэзыдэнтам Віетнаму Чыёнг Тан Шангам, генсэкам кампартыі Нгуен Фу Чонгам і прэм’ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам. У Туркмэністане Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніком краіны Гурбангулы Бэрдымухамэдавым, плянуецца падпісаньне шэрагу міжнародных дакумэнтаў і наведваньне беларуска-туркмэнскай выставы, удзел Лукашэнкі ў міжнароднай канфэрэнцыі «Палітыка нэўтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бясьпекі і разьвіцьця».

Раней Лукашэнка пасьля выбараў традыцыйна наведваў Расею. Месяц таму ж Лукашэнка сьцьвярджаў, што першым чынам пасьля выбараў накіруецца ў Расею:

«Гэта правільна будзе, што пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, як звычайна, я наведваю не чужую мне Расею, як бы камусьці гэта не падабалася, — казаў ён расейскаму амбасадару Сурыкаву. — Думаю, гэта будзе правільна, і гэта адказ на многія пытаньні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG