Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі называе карупцыянэраў ва Ўкраіне


Міхаіл Саакашвілі

Міхаіл Саакашвілі

Страты ўкраінскага бюджэту ад дзеяньня карупцыйных схем складаюць ня менш за 5 мільярдаў даляраў.

Пра гэта 6 сьнежня ў выступе на антыкарупцыйным форуме ў Адэсе заявіў кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі.

Саакашвілі, у прыватнасьці, сьцьвярджае, што з-за крадзяжу на прадпрыемстве «Укрсьпірт» дзяржава штогод губляе 240 мільёнаў даляраў, праз карупцыйныя схемы на Адэскім партовым заводзе і некалькіх іншых стратэгічна важных прадпрыемствах — 700 мільёнаў даляраў, на «Укрчыгунцы» — 2,2 мільярда даляраў, у выніку рэалізацыі схем з падробленым бэнзінам — 250 мільёнаў даляраў.

Кіраўнік Адэскай абласной адміністрацыі таксама назваў датычных да ценявых апэрацый вядомых палітыкаў і бізнэсменаў. Сярод іх, паводле Саакашвілі, ёсьць прозьвішчы Рыната Ахметава, Ігара Каламойскага, Дзьмітрыя Фірташа, Андрэя Іванчука, Мікалая Мартыненкі.

Названыя Саакашвілі людзі пакуль не камэнтавалі гэтых абвінавачаньняў.

Падлікі, прыведзеныя Саакашвілі на антыкарупцыйнай форуме ў Адэсе — абгрунтаваныя. Пра гэта заявіў у камэнтары Радыё Свабода кіраўнік украінскага прадстаўніцтва грамадзкай антыкарупцыйнай сеткі Transparency International Аляксей Хмара. Пры гэтым ён зьвярнуў увагу на тое, што Саакашвілі скіраваў абвінавачаньні толькі супраць прадстаўнікоў каманды прэм’ера Арсеня Яцанюка.

«Цікавы сам пералік прозьвішчаў. Зьвяріце ўвагу, гэта найбліжэйшае атачэньне прэм’ер-міністра Ўкраіны. Няма ніводнага чалавека з каманды прэзыдэнта. І гэта мяне найбольш насьцярожвае», — сказаў Аляксей Хмара.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG