Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На асьвячэньне будаўніцтва царквы на возеры Балдук прывозілі казакоў


Пашпарт аб'екта

Пашпарт аб'екта

Пра першы малебен на месцы будучай царквы паведаміла газэта «Пастаўскі край». «Раёнка» ні словам не згадала пра канфлікт вакол будаўніцтва праваслаўнага храму ў каталіцкай вёсцы.

У артыкуле пра першы малебен, які адбыўся 30 лістапада на адгароджанай ад вёскі Станчыкі тэрыторыі, згадваюцца прысутнасьць істотнай колькасьці царкоўных і сьвецкія асобаў. Сярод іх — старшыня райвыканкаму Віктар Гутараў разам з намесьнікам. Малебен адслужыў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій разам са сьвятарамі пастаўскай царквы Валерыем Пашкевічам і Георгіем Лакоткам.

Спрадвеку каталіцкая вёска Станчыкі месьціцца за 40 кілямэтраў ад Пастаў. Некалькі гадоў таму яна была асобна ўключаная ў тэрыторыю пастаўскага праваслаўнага прыходу. А сёлета тут пачалося будаўніцтва праваслаўнай царквы на сродкі менскага прадпрымальніка Мікалая Раманевіча.

Будоўля пачалася на беразе ўнікальнага возера Балдук, за захаванасьць якога цяпер вельмі непакояцца эколягі. Бо сьледам за царквой на беразе плянуецца пабудаваць праваслаўны летнік, дазвол на гэта ўжо атрыманы ад Віцебскага аблвыканкаму.

Будаўнікі

Будаўнікі

На асьвячэньне крыжа, усталяванага на месцы будаўніцтва, прывезьлі «прадстаўнікоў Пастаўскага аддзелу Беларускага казацтва», як піша «раёнка». Казакоў у Станчыках дасюль ня бачылі.

Да пачатку будаўніцтва меркаваньнямі вяскоўцаў не пацікавіліся. У мінулым месяцы прайшоў гучны судовы працэс, ініцыяваны жыхарамі вёскі Станчыкі: яны скардзіліся на тое, што мясцовыя ўлады не арганізавалі грамадзкае абмеркаваньне будаўніцтва, як таго патрабуе заканадаўства. Выказацца нязгодным не даюць нават «пост-фактум»: у адказ на зварот у Пастаўскі райвыканкам, каб абмеркаваньне правялі хоць цяпер, зноў прыйшла адмова.

Пратэст мясцовых жыхароў

Пратэст мясцовых жыхароў

Газэта «Пастаўскі край» не зьмяшчае адмоўных камэнтароў да артыкулу «Тут будзе праваслаўны храм», паведаміў Ігар Пастухоў, эколяг з грамадзкай ініцыятывы «Балдук». Таму ён зьвярнуўся ў незалежныя СМІ, каб давесьці сваю пазыцыю. Ён падкрэсьлівае, што пад хадайніцтвам Мікалая Раманевіча наконт будаўніцтва царквы ёсьць 6 подпісаў няпоўнагадовых асобаў, у тым ліку 4-гадовай дзяўчынкі. Што большасьць тых, хто падпісаўся, — увогуле не зьяўляюцца мясцовымі жыхарамі: з суседняй вёскі Вайшкуны ў гэтым сьпісе ёсьць усяго адзін жыхар, зь вёскі Палхуны — таксама адзін, а зь вёскі Станчыкі — увогуле ніводнага. На падставе такога дакумэнту і распачалася будоўля храму.

Ігар Пастухоў

Ігар Пастухоў

Спонсар не захацеў будаваць царкву ні насупраць свайго лецішча, ні ў мястэчку Лынтупы, як прасіла мясцовая грамадзкасьць — там жывуць паўтары тысячы чалавек, сярод іх шмат праваслаўных. Актывісты пачулі: «Калі вы хочаце, то самі там і будуйце. А мы хочам тут».

Возера Балдук, лёсам якога занепакоеныя эколягі

Возера Балдук, лёсам якога занепакоеныя эколягі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG