Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода абвяшчае конкурс на Стыпэндыю Хадзіджы Ісмаілавай у галіне расьсьледніцкай журналістыкі


Хадзіджа Ісмаілава

Хадзіджа Ісмаілава

Новая стыпэндыя Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа носіць імя Хадзіджы Ісмаілавай, азербайджанскай журналісткі, асуджанай на 7,5 гадоў зьняволеньня ў сувязі зь яе расьсьледаваньнямі карупцыі ва ўладных колах Азербайджану.

Стыпэндыя заснаваная, каб голас Хадзіджы быў пачуты і каб яе журналісцкая праца ў падтрымку дэмакратыі магла быць працягнутая. Спонсары стыпэндыяльнай праграмы — Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа і Праект расьсьледаваньня арганізаванай злачыннасьці і карупцыі.

Апісаньне праграмы

Стыпэндыя Хадзіджы Ісмаілавай мае за мэту падтрымаць праекты журналісцкіх расьсьледаваньняў на тэму «Ўлада і карупцыя» ў рэгіёне вяшчаньня Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа.

Тэрмін стыпэндыі — сем месяцаў, падчас якіх стыпэндыят будзе працаваць у адпаведным мясцовым бюро РС/РСЭ, а таксама наведае сядзібу радыё ў Празе, дзе пройдзе навучаньне сучасным мэтадам заходняй журналістыкі і будзе весьці сваё расьсьледаваньне. Канкрэтную мэтадычную падрыхтоўку і дадатковую прафэсійную падтрымку забясьпечыць Праект расьсьледаваньня арганізаванай злачыннасьці і карупцыі ды іншыя партнэры.

Тэрмін стыпэндыі можа быць выкарыстаны на падрыхтоўку канкрэтнага расьсьледніцкага матэрыялу або на дапрацоўку пачатага раней. Да канца стыпэндыяльнага тэрміну нейкая частка працы мусіць быць гатовая да публікацыі РС/РСЭ або партнэрамі.

Стыпэндыяты атрымаюць неабходную візавую падтрымку, зваротны білет у Прагу, жытло, страхоўку і месячную стыпэндыю на тэрмін дзеяньня праграмы. Магчымыя і дадатковыя рэсурсы на дасьледніцкія мэты.

Выбар

Фармуляры заявак на ўдзел у Стыпэндыі Хадзіджы Ісмаілавай можна знайсьці тут.

Запоўненыя заяўкі мусяць быць дасланыя на адрас <khadijafellowship@rferl.org> да 8.00 менскага часу 1 лютага 2016 году.

Стыпэндыя будзе выдзеленая на конкурснай аснове аднаму кандыдату, грамадзяніну адной з краінаў вяшчаньня РС/РСЭ, чыё дасьледаваньне датычый нейкай з з краінаў вяшчаньня РС/РСЭ. Вось гэтыя краіны: Афганістан, Арменія, Азербайджан, Беларусь, Босьнія-Герцагавіна, Грузія, Іран, Казахстан, Косава, Кіргізстан, Македонія, Малдова, Чарнагорыя, Пакістан, Расея, Сэрбія, Таджыкістан, Туркменістан, Украіна і Ўзьбекістан. Кандыдат мусіць мець папярэдні досьвед у расьсьледніцкім журналізьме; быць здольным правесьці і завяршыць арыгінальнае журналісцкае расьсьледаваньне; падаць пераканаўчую і рэалістычную прапанову, якая была б цікавая для мэтавай аўдыторыі РС/РСЭ. Неабходная ўмова — добры ўзровень валоданьня ангельскай мовай.

Тэрмін

Выбар стыпэндыята будзе абвешчаны 19 лютага 2016 году. Тэрмін стыпэндыі — 1 траўня — 31 кастрычніка 2016.

XS
SM
MD
LG