Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Латвіі абвясьціла аб адстаўцы ўраду


Лаймдота Страуюма

Лаймдота Страуюма

Прэзыдэнт Латвіі Райманд Вэйаніс прыняў адстаўку кабінэта міністраў.

Прэм’ер-міністар Латвіі Лаймдота Страуюма абвясьціла аб адстаўцы ўраду краіны. Прэзыдэнт Латвіі Райманд Вэйаніс прыняў адстаўку, падзякаваўшы Страуюме за праведзеную працу на працягу апошніх двух гадоў. Ён адзначыў, што «Страуюма ўстала на чале ўраду ў той момант, калі ніхто гэтага рабіць не хацеў».

Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Страуюма заявіла, што ў пэрыяд яе кіраўніцтва ўрадам былі прынятыя два дзяржбюджэты, эканамічная сытуацыя ў краіне палепшылася. Паводле яе, цяпер неабходныя новыя ідэі, новы падыход і ээргія, каб выканаць пачатае.

Латвійскія СМІ паведамляюць, што ў апошнія тыдні ў краіне вяліся размовы аб магчымай адстаўцы ўраду і прэм’ера. Размовы аб хуткай адстаўцы ўраду актывізаваліся ў сувязі з крытыкай дзяржбюджэту на 2016 год, які быў прыняты 30 лістапада, а таксама рашэньнем павялічыць з пачатку наступнага годау заробкі службовых асоб дзяржаўных і муніцыпальных органаў.

У 2014 годзе правацэнтрысцкая кааліцыя, якую ўзначальвае Страуюма і якая прытрымліваецца жорсткай пазыцыі ў адносінах да Расеі, выйграла парлямэнцкія выбары ў Латвіі.

XS
SM
MD
LG