Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Коні


Джон Фрэдэрык Хэрынг (малодшы), «Коні на панадворку».

Джон Фрэдэрык Хэрынг (малодшы), «Коні на панадворку».

Мы назвалі яго Адольфам. У той час па тэлевізары паказвалі сэрыял «Дзяжурная аптэка», і каню наўмысна падбіралі імёны герояў зь любімага шоў. На ўсе прапановы ён адмоўна хістаў галавой, і толькі імя Адольф упадабаў — ніба пагадзіўся адгукацца на яго.

Дзядуля ўпарта клікаў каня проста Шэрым, а пасьля, як і ўнукі, пачаў ласкава называць яго Адольфікам.

Адольф састарэў, і дзед набыў мужнага Буяна, вялікага і моцнага. Ледзь не на наступны дзень у хату завіталі цыганы ды прапанавалі памяняцца коньмі. Дзядуля пагадзіўся: усё роўна скралі б упадабанага жарабца. А так хоць нейкі каняка застанецца.

Так і прыжыўся ў гаспадарцы Буян-другі.

Марына Весялуха

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG