Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі на мясцовых выбарах лідзіруе ультраправы Нацыянальны фронт


Лідэр францускага ультраправага Нацыянальнага фронту (у цэнтры, зьлева) Марын Ле Пэн (CL) і віцэ-прэзыдэнт Мэрыян Марэшаль Ле Пэн (у цэнтры, справа)

Лідэр францускага ультраправага Нацыянальнага фронту (у цэнтры, зьлева) Марын Ле Пэн (CL) і віцэ-прэзыдэнт Мэрыян Марэшаль Ле Пэн (у цэнтры, справа)

Сацыялісты заклікаюць байкатаваць другі тур выбараў.

Лідэры Сацыялістычнай партыі Францыі заклікалі аднапартыйцаў адмовіцца ад удзелу ў другім туры выбараў у тых рэгіёнах краіны, дзе ультраправы Нацыянальны фронт набраў больш за ўсё галасоў.

Паводле слоў першага сакратара партыі Жана-Крыстафа Камбадэліса, такім чынам, сацыялісты маюць намер паставіць «рэспубліканскую перашкоду» крайне правым.

Аднак лідэр правацэнтрысцкай партыі рэспубліканцаў, былы прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі выключыў магчымасьць адкліканьня кандыдатаў і фармаваньня кааліцыі з Сацыялістычнай партыяй Франсуа Алянда перад другім турам рэгіянальных выбараў. Па словах Сарказі, «ён пачуў і зразумеў глыбокае расчараваньне французаў».

Паводле афіцыйных папярэдніх дадзеных, на першым туры рэгіянальных выбараў у Францыі, які адбыўся ў нядзелю, у шасьці з 13 рэгіёнаў лідзіруе Нацыянальны фронт на чале з Марын Ле Пэн. «Нацыянальны фронт», рэйтынг якога рэзка вырас пасьля тэрактаў 13 лістапада, на ўчорашніх выбарах дамогся лепшага выніку за ўсю гісторыю існаваньня партыі.

Другі тур выбараў адбудзецца 13 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG