Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама: пагроза тэрарызму будзе пераадоленая


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з тэлезваротам да краіны па сьлядах тэрарыстычных нападаў у горадзе Сан-Бэрнардына.

У нядзелю ўвечары прэзыдэнт Барак Абама ў тэлезвароце запэўніў амэрыканцаў у тым, што тэрарыстычная пагроза будзе нэўтралізаваная.

«Тэрарыстычная пагроза перарасла ў новую фазу, — заявіў прэзыдэнт Абама. — Я ведаю, што пасьля такога ліку войнаў амэрыканцы задаюцца пытаньнем, ці сутыкнуліся мы з ракавым захворваньнем, ад якога няма лячэньня». Але, як сказаў прэзыдэнт, «у той час, як пагроза тэрарызму рэальная, мы пераадолеем яе».

Прэзыдэнт ЗША выступіў празь некалькі дзён пасьля нападу ў каліфарнійскім горадзе Сан-Бэрнардына, у выніку якога загінула 14 чалавек. Адна з удзельніц нападу абвясьціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook аб сваёй вернасьці тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава».

Гэты напад стаў падставай для крытыкі антытэрарыстычнай стратэгіі Барака Абамы. Абама сказаў, што пакуль няма наўпроставых сьведчаньняў таго, што гэтыя напады былі арганізаваныя тэрарыстычнымі групамі, якія дзейнічаюць за мяжой, або што яны былі часткай больш шырокай змовы.

У сваім кароткім тэлезвароце прэзыдэнт не прапанаваў ніякіх новых ініцыятыў і не абвясьціў пра зьмены ў амэрыканскай антытэрарыстычнай стратэгіі. Ён заклікаў амэрыканцаў не спаганяць на мусульманах сваё абурэньне, заявіўшы аб тым, што мэтай «Ісламскай дзяржавы» зьяўляецца разьвязваньне вайны паміж заходняй супольнасьцю і ісламам. Разам з тым, прэзыдэнт Абама назваў распаўсюджваньне радыкальнага ісламу «праблемай, зь якой мусульмане павінны змагацца, не шукаючы апраўданьняў» бязьдзейнасьці.

XS
SM
MD
LG