Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 сьнежня: Нобэлеўская лекцыя Сьвятланы Алексіевіч, новыя правілы ўвозу прадуктаў зь Беларусі ў Расею


Афіша


Стакгольм — Нобэлеўская лекцыя Сьвятланы Алексіевіч. У Стакгольме на нобэлеўскіх урачыстасьцях акрэдытаваная адмысловая карэспандэнтка Радыё Свабода, сачыце за абнаўленьнямі на нашым сайце.

Ад 7 сьнежня Расспажыўнагляд уводзіць адмысловы рэжым на ўвоз расьліннай прадукцыі празь Беларусь. Ад пастаўшчыкоў і перавозчыкаў будуць патрабаваць арыгіналы фітасанітарных сэртыфікатаў, на падставе якіх беларускія службы выдаюць дазвол на рээкспарт.

Беларускія праваабаронцы назавуць ляўрэатаў праваабарончай прэміі-2015.

У гісторыі

1550 — Барбара Радзівіл каранаваная ў Кракаве як польская каралева.

1921 — з ініцыятывы Браніслава Тарашкевіча ў Радашкавічах утворана Тварыства беларускай школы.

1941 — Японія атакуе амэрыканскую ваенна-марскую базу Пэрл-Харбар, ЗША ўступаюць у Другую сусьветную вайну.

1988 — у землятрусе ў Сьпітаку (Армэнія) загінула больш за 25 тысяч чалавек.

1988 — Ясір Арафат прызнае права Ізраіля на існаваньне.

1991 — у Віскулях пачалася сустрэча Барыса Ельцына, Леаніда Краўчука і Станіслава Шушкевіча. Назаўтра была падпісаная заява аб дэнансацыі дамовы аб утварэньні СССР.

У гэты дзень нарадзіліся:

1912 — Мікалай Раманоўскі, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ, навуковец у галіне эканамічнай геаграфіі.

Радзім Гарэцкі

Радзім Гарэцкі

1928 — Радзім Гарэцкі, беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч.

1928 — Ноам Чомскі, амэрыканскі лінгвіст.

У гэты дзень памерлі:

1943 — загінуў Вацлаў Іваноўскі (нар. 1880), беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

1985 — Робэрт Грэйвс, брытанскі паэт, раманіст і крытык.

1993 — Блажэ Конэскі, стваральнік і адзін з кадыфікатараў сучаснай літаратурнай македонскай мовы.

Цытата:

Кожны чалавек носіць гісторыю ў сабе ды зносіць, сыходзячы, з сабой. Толькі ў аднаго гэта дзьве старонкі, а ў другога — дзесяць, і г.д... Літаратура ўжо не пасьпявае адлюстраваць усё гэта. Пісьменьнік спрабуе шукаць нейкія новыя словы, аднак энэргія зь іх сышла. Каму давярае цяпер наш сучасьнік? Гэта, зразумела, сьведкі, сьведчаньні... І гэтыя сьведчаньні важна сёньня захаваць на любым носьбіце — дыктафоне, камэры, тэлефоне... Няважна як. Галоўнае — убачыць, пачуць. І зафіксаваць. Зафіксаваць гэты момант можа мастак, журналіст...

Сьвятлана Алексіевіч на Радыё Свабода, кастрычнік 2012

XS
SM
MD
LG