Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане жалоба, Лукашэнка спачувае


Касьпійскае мора з нафтавай плятформы
Касьпійскае мора з нафтавай плятформы

У Азэрбайджане абвешчаная жалоба па нафтавіках, якія загінулі ў выніку аварыі і пажару на марской плятформе на радовішчы «Гюнэшлі» ў азэрбайджанскім сэктары Касьпійскага мора.

Працягваюцца пошукі 29 нафтавікоў, якія лічацца зьніклымі, знойдзеныя целы двух чалавек, гаворыцца ў сумеснай заяве дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі SOCAR і МНС.

Да пошуку прыцягнутыя верталёты, чакаецца, што будуць задзейнічаныя і вадалазы. Зь больш як 60 чалавек, якія знаходзіліся на плятформе падчас пажару, выратаваныя 32. Частка зь іх знаходзіцца ў шпіталях.

Пажар на плятформе глыбакаводнага бурэньня, якая належыць азэрбайджанскай дзяржаўнай кампаніі SOCAR, пачаўся ў пятніцу ў 17:40 паводле мясцовага часу. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, узгараньне адбылося з-за ўцечкі газу.

Агонь усё яшчэ не патушаны. Мяркуецца, што ён перакінуўся на нафтавыя або газавыя сьвідравіны.

Для расьсьледаваньня таго, што адбылося створана камісія пад кіраўніцтвам віцэ-прэзыдэнта SOCAR Рахмана Гурбанава.

Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне прэзыдэнту Азэрбайджану Ільхаму Аліеву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG