Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародныя экспэрты абмяркуюць, як супрацьдзейнічаць карупцыі ў дзяржорганах


Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня SYMPA і праект BIPART 15 сьнежня ладзяць канфэрэнцыю «Пошук новага балянсу. Як зрабіць сыстэму дзяржаўнага кіраваньня адпаведнай выклікам, якія стаяць перад Беларусьсю».

У мерапрыемстве возьмуць удзел дасьледчыкі, экспэрты і грамадзкія дзеячы зь Беларусі, Расеі, Грузіі, Казахстану, Літвы, Эстоніі.

Так, у працы панэлі «Этыка, празрыстасьць і „мяккія мэтады“ прадухіленьня карупцыі» будуць удзельнічаць Ірына Лапіна (Інстытут падвышэньня кваліфікацыі камітэту судовых экспэртызаў Беларусі), Міхаіл Кукава (Transparency International Грузія), Дзьмітрый Красоўскі (Міністэрства эканомікі Беларусі), Андрэй Жвірбіс (Transparency International Расея), Нуржан Жапаркул (Акадэмія дзяржаўнага кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Казахстан).

Склад удзельнікаў панэлі «Інфармацыйныя тэхналёгіі ў дзяржаўным кіраваньні: наўпроставая сувязь і адказнасьць». Крысьціна Рейнсалу (eGovernance Academy, Эстонія), Марына Сакалова (Lawtrend, Беларусь), Давід Кізірыя (Innovative Systems Institute, Грузія), Талгат Ешанкулаў (Падліковы камітэт Рэспублікі Казахстан), Сяргей Шаўроў (Інстытут прыкладных праграмных сыстэмаў, Беларусь).

Завершыцца імпрэза круглым сталом пад назвай "Рэформа дзяржаўнага кіраваньня: неабходная ўмова структурных рэформаў, да якога запрошаныя Алена Арцёменка (BISS, Беларусь-Літва), Пётар Брыгадзін (Дзяржаўны інстытут кіраваньня і сацыяльных тэхналёгіяў, Беларусь), Іна Рамашэўская (BIPART, Беларусь), Нэрус Ясінавічус (TOLECO UAB, Літва). Гэтаксама дасланыя запрашэньні ў Прадстаўніцтва ПРААН і дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG