Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 сьнежня: прэсавая канфэрэнцыя Алексіевіч у Стакгольме


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Стакгольм — прэсавая канфэрэнцыя ляўрэаткі Нобэлеўскай прэміі Сьвятланы Алексіевіч, а 15-ай.

У гісторыі

1768 — надрукаванае першае выданьне Энцыкляпэдыі Брытаніка.
1926 — адбылося другое ўзбуйненьне БССР, да складу якой былі далучаныя Гомельскі і Рэчыцкі паветы расфармаванай Гомельскай губэрні.
1971 — Пакістан разарваў дыпляматычныя адносіны зь Індыяй пасьля таго, як апошняя прызнала Банглядэш.

У гэты дзень нарадзіліся

1520 — Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
1800 — Язэп Ходзька, беларускі геадэзіст і тапограф.
1933 — Зінаіда Мажэйка, беларускі этнамузыказнаўца.

У гэты дзень памерлі

1736 — Юзаф Тадэвуш Агінскі, палітычны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1921 — Мікалай Янчук, беларускі і ўкраінскі навуковец-славіст, гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца.

Ёсьць нагода

Фінляндыя — Дзень незалежнасьці. У 1917 годзе Фінляндыя абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.
Гішпанія — Дзень Канстытуцыі. У 1978 годзе гішпанцы на рэфэрэндуме зацьвердзілі дэмакратычную канстытуцыю краіны пасьля амаль 40 гадоў дыктатуры.

Цытата

Калі гаварыць пра стабільнасьць, то самае стабільнае месца ў сьвеце — гэта турма. Гэта тое, што з намі і адбываецца — турэмная сьвядомасьць, турэмная пайка, ізноў жа самыя чэсныя людзі — гэта наглядчыкі. Гэта мысьленьне ўчорашняга й пазаўчорашняга дня. Уявіце сабе, якім гэты чалавек выйдзе з турмы, з гэтай талеркай баршчу, з татальнай, як яму здаецца, абароненасьцю. Гэты чалавек будзе няздольны да будучыні, гэта дзіця, ён выйдзе ў агромністы сьвет, які ад яго зачынялі, якога яго прывучалі баяцца, бо наглядчыкі самі разуменьня ня мелі пра гэты сьвет.

Сьвятлана Алексіевіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG