Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад смяротнікаў на рынак у Чадзе: 27 загінулых


Баевікі групоўкі Бока Харам.

Баевікі групоўкі Бока Харам.

Як найменей 27 чалавек загінулі ў выніку трох выбухаў сьмяротнікаў на востраве ў возеры Чад, паведамляюць крыніцы ў службе бясьпекі Чаду.

Паведамляецца, што напады сьмяротнікаў адбыліся на ажыўленым рынку востраву.

Пакуль ніводная з дзейных у гэтым рэгіёне груповак не ўзяла на сябе адказнасьць за напад.

Сёлета з-за нападаў ісламістаў тысячы жыхароў гэтага рэгіёну перабраліся на востраў Кулфуа ў пошуках бясьпекі.

Вайскоўцы Чаду ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях супраць ісламісцкай групоўкі «Бока Харам» у раёне возера на мяжы з Камэрунам, Нігерыяй і Нігерам.

Групоўка «Бока Харам» была створана ў Нігерыі, але хутка пашырыла сваю дзейнасьць на суседнія дзяржавы.

У сакавіку 2015 году «Бока Харам» прысягнула на вернасьць экстрэмісцкаму руху «Ісламская дзяржава», што дзейнічае ў Сырыі і Іраку.

XS
SM
MD
LG