Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Каліфорніі


Сан-Бэрнардына
Сан-Бэрнардына

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за ўзброены напад у амэрыканскім горадзе Сан-Бэрнардына (штат Каліфорнія) 2 сьнежня, ахвярамі якога сталі 14 чалавек. Як паведамляе агенцтва Reuters, пра гэта гаворыцца ў радыёзвароце групоўкі, распаўсюджаным у інтэрнэце.

Раней памочнік начальніка аддзяленьня Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША ў Лос-Анджэласе Дэвід Баудзіч заявіў, што ФБР расьсьледуе страляніну ў Каліфорніі як тэрарыстычны акт.

Адна з тых, хто страляў у людзей у Сан-Бэрнардына — Ташфін Малік дала клятву вернасьці лідэру «Ісламскай дзяржавы». Адпаведная заява, паводле прадстаўніка ФБР, было разьмешчана на старонцы Малік ў Facebook. Акрамя гэтага, ФБР стала вядома аб тэлефонных кантактах Ташфін Малік і яе мужа Саіда Фарука з людзьмі, якія фігуруюць у іншых расьсьледаваньнях амэрыканскіх спэцслужбаў. Напад на цэнтар сацыяльнай дапамогі быў старанна сплянаваны, заявіў Дэвід Баудзіч.

27-гадовая Малік і яе 28-гадовы муж Саід Рызван Фарук былі забітыя ў мінулы чацьвер у перастрэлцы з паліцыяй пасьля таго, як у сераду забілі 14 чалавек і яшчэ больш за 20 паранілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG