Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Над бацькоўскай хатай у Пінску расьце вялізны арэх, лісьце якога штовосень шчыльным дываном пакрывае падворак. Ад непаўторнага водару гэтага лісьця шмат гадоў пачыналіся для мяне восеньскія дні – восень, зрэшты, дагэтуль люблю найбольш. І дзе б ні давялося жыць, дык восеньскімі, крыху марознымі ўжо ранкамі, выходзячы з хаты шукаў падобнага водару і калі знаходзіў, адчуваў яго – жыцьцё адразу падавалася неяк весялейшым, нават быў сьпяваў часам нешта пад нос сабе. З часам водар лісьця, водар восені, пачаў зьнікаць. Сёлета восень ужо канчаецца, а я яго так ані разу і не адчуў.

Аляксей Дзікавіцкі

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Інак Вуд Пэры, «Збор асеньняга лісьця» (1868).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG