Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахі абвінавачваюць беларускіх малочнікаў у махлярстве


У краме ў Алматы, ілюстрацыйнае фота

У краме ў Алматы, ілюстрацыйнае фота

Віцэ-прэм’ер Казахстана Бакытжан Сагінтаеў заявіў, што беларускія вытворцы афармляюць сваю малочную прадукцыю пад казахстанскія брэнды, каб прасоўваць яе на рынку Казахстану. Чыноўнік сказаў, што дзяржаўныя органы павінны спыняць такія парушэньні.

«Яны даюць казаскую назву, але пішуць дробным шрыфтам, што гэта выраблена ў Беларусі. Але мы ж, калі мы купляем, не глядзім на дробныя шрыфты. Мы глядзім на назву», — сказаў Сагінтаеў падчас Першага форуму таваравытворцаў Казахстана.

Асабліва яго абурыў факт выкарыстаньня беларускімі маркетолягамі словазлучэньня «Вялікі стэп». Рэч у тым, што права выкарыстоўваць брэнд «Краіна Вялікага стэпу» ў Казахстане атрымаюць толькі найлепшыя прадпрыемствы. Між тым у продажы зьявілася беларуская прадукцыя пад падобным слоганам.

Брэнд «Ұлы Дала елі» (Краіна Вялікага стэпу) у Казахстане ўводзяць, каб прасоўваць уласныя тавары. Яго змогуць выкарыстоўваць прадпрыемствы, якія выпускаюць і аказваюць толькі высакаякасныя тавары і паслугі. Рэестар адпаведных гэтаму брэнду тавараў, работ і паслуг створаць пазьней. Плянуецца, што кожны год брэнд «Краіна Вялікага стэпу» будзе прысуджацца чатыром-пяці прадпрыемствам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG