Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацыянальная бібліятэка стала аранжавай і далучылася да кампаніі супраць гвалту над жанчынамі. Відэа


Будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 4 сьнежня зазьзяў аранжавым колерам у знак барацьбы супраць гвалту ў адносінах да жанчын і дзяўчынак.

У гэты дзень кіраўнікі агенцтваў ААН робяць заявы пра важнасьць прадухіленьня хатняга гвалту і гвалту супраць жанчын.

Аранжавая кампанія — гэта ініцыятыва Генэральнага сакратара ААН , у рамках якой ён заклікае ўсіх аб’яднацца, каб скончыць з гвалтам у адносінах да жанчын. Кампаніі «Разам (UNITE)» праводзіцца міжнароднай арганізацыяй Жанчыны ААН, дзейнасьць якой скіраваная на забесьпячэньне гендэрнай роўнасьці і рэалізацыю патэнцыялу жанчын і дзяўчынак. Кампанія пачынаецца 25 лістапада ў Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын і працягваецца да 10 сьнежня — Міжнароднага дня правоў чалавека.

XS
SM
MD
LG