Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума дазволіла Расеі не выконваць рашэньні міжнародных судоў


Дзяржаўная дума Расеі 4 сьнежня прыняла ў канчатковым чытаньні закон, які дае права Канстытуцыйнаму суду гэтай краіны прызнаваць невыканальнымі вырашэньні міжнародных судоў, калі яны парушаюць вяршэнства расейскай Канстытуцыі

Як паведамляе расейскае агенцтва «Новости», за закон прагаласавалі 436 з 450 дэпутатаў, гэта значыць больш за дзьве траціны, як гэта патрабуецца для ўнясеньня паправак у закон канстытуцыйнага ўзроўню.

Каб закон паступіў на подпіс да прэзыдэнта Расеі, яго яшчэ павінны ўхваліць тры чвэрці чальцоў Савету Фэдэрацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG