Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Акцыю дальнабойшчыкаў блякавала паліцыя


Рух на ўчастку зьнешняга боку Маскоўскай кальцавой аўтадарогі ў раёне Ленінградзкай шашы, дзе дальнабойшчыкі спрабавалі зладзіць акцыю пратэсту супраць укараненьня сыстэмы «Платон», разблякаваны.

Раней, пасьля таго, як кіроўцы фур выехалі на МКАД, паліцыя часткова перакрыла рух. У выніку грузавыя машыны занялі чатыры зь пяці палос для руху, пакінуўшы свабоднай толькі крайнюю левую, па якой рухаліся легкавыя аўтамабілі.

З-за гэтага на поўначы Масквы ў раёне Ленінградзкай шашы ўтварыўся вялізны затор. Аб перакрыцьці дарогі паведамляюць і кіроўцы, якія пакідаюць паведамленьні ў сэрвісе «Яндэкс.Карты». Затор на вонкавым баку МКАД расьцягнуўся ад Ленінградзкай да Алтуф’еўскай шашы. Цяпер рух на МКАД адноўлены, аднак затор застаецца. Многія кіроўцы ў камэнтарах падтрымліваюць дальнабойшчыкаў. Афіцыйнай рэакцыі маскоўскай паліцыі пакуль няма. Акцыя дальнабойшчыкаў не была ўзгодненая з уладамі. Раней кіроўцы фураў на знак пратэсту супраць увядзеньня платы за праезд па фэдэральных трасах сабраліся на Маскву, плянуючы арганізаваць несанкцыянаваную акцыю пратэсту, калі сыстэму «Платон» не адменяць.

Улады тлумачаць увядзеньне збору неабходнасьцю пакрыць шкоду, якую вялікагрузы наносяць фэдэральным трасам. За два тыдні працы сыстэма сабрала каля 550 млн. рублёў (8 млн даляраў).

XS
SM
MD
LG