Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У руху «#студентыпротив» увялі беларускамоўныя пятніцы


Актывісты руху «#студентыпротив» у сваёй суполцы ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце» перайшлі сёньня на беларускую мову.

«Нам даволі часта пішуць па-беларуску і пытаюцца: „Чаму вы зусім ня пішаце па-беларуску? Гэта ж БДУ!“ Такіх прапановаў з боку падпісантаў было даволі шмат. Мы параіліся адзін з адным і вырашылі, што кожная пятніца будзе ў нас беларускамоўным днём, і ўсе пасты ў гэты дзень будуць па-беларуску. Спадзяемся, што вы ня супраць. Вам прапануем таксама паспрабаваць пісаць камэнтары ў гэты дзень моваю», — напісалі адміністратары суполкі.

У суполцы #студентыпротив на дадзены момант больш за 2400 падпісчыкаў. Менавіта ў гэтай суполцы студэнты прызначалі марш «Каханьне і салідарнасьць» і абмяркоўваюць сваю далейшую дзейнасьць.

XS
SM
MD
LG