Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 загінулых у нападзе на рэстаран у Каіры


У Каіры пры нападзе на начны клюб, у якім таксама разьмешчаны рэстаран, загінулі 16 чалавек, яшчэ некалькі – параненыя.

Крыніцы ў службах бясьпекі Эгіпту, на якія спасылаецца Reuters, паведамілі, што нападнік кінуў у будынак клюбу ў квартале Агуза «кактэйль Молатава». Паводле непацьверджанай інфармацыі, гэта мог зрабіць былы супрацоўнік, якога нядаўна звольнілі.

Паводле іншых зьвестак, нападнікаў было трое. Яны закідалі памяшканьне некалькімі запальнымі бомбамі.

Радыкальныя ісламісты ня раз бралі на сябе адказнасьць за абстрэлы і выбухі ў Эгіпце, ахвярамі якіх станавіліся вайскоўцы і супрацоўнікі паліцыі. Атакі зьвязвалі з адхіленьнем ад улады вайскоўцамі прэзыдэнта Мухамада Мурсі, выбранага ў свой час ад руху «Браты-мусульмане».

XS
SM
MD
LG