Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэльгіі арыштавалі яшчэ двух падазраваных у датычнасьці да тэрактаў


Брусэль, 23 лістапада 2015 году.

Брусэль, 23 лістапада 2015 году.

Абодвух затрымалі ў нядзелю ў Брусэлі, прызначаны тэрмін арышту — адзін месяц.

У Бэльгіі затрыманыя яшчэ двое падазраваных у датычнасьці да тэрактаў ў Парыжы — грамадзянін Францыі і падданы Бэльгіі. Пра гэта 3 сьнежня паведаміла генэральная пракуратура ў Бруселі. Абодва застануцца пад арыштам на працягу месяца.

Дваццацігадовы француз і 28-гадовы бэльгіец былі затрыманыя ў нядзелю 29 лістапада — першы ў аэрапорце Брусэля, адкуль ён зьбіраўся вылецець у Марока, другі падчас ператрусу кватэры ў раёне Моленбек. Менавіта ў гэтым брусэльскім раёне жылі двое з групы тэрарыстаў, якія забілі 130 чалавек у Парыжы ўвечары 13 лістапада.

У Бэльгіі абвінавачваньні ў датычнасьці да парыскіх тэрактаў прад’яўленыя ўжо васьмі затрыманым.

XS
SM
MD
LG