Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 студзеня: Клюб Вітаўта Вялікага ў «Арт-сядзібе», у музэі Коласа чытаюць «Сымона-музыку»


Пастаноўка ў Гарадзенскім драмтэатры паводле паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», 2012 год.
Пастаноўка ў Гарадзенскім драмтэатры паводле паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», 2012 год.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — Малады Фронт праводзіць чарговую сустрэчу «Клюбу Вітаўта Вялікага», гэтым разам яна прысьвечаная беларускаму войску. «Арт-сядзіба» (пр-т. Незалежнасьці, 58, офіс 430). Пачатак а 18-ай.

Менск — у музэі Якуба Коласа — імпрэза з нагоды міжнароднага дня чытаньня паэмы «Сымон-музыка». Пачатак а 16-ай

У гісторыі

1665 — пачаў дзейнічаць Берасьцейскі манэтны двор.

1939 — у складзе БССР утвораная Беластоцкая вобласьць з цэнтрам у Беластоку.

1959 — адкрыўся для наведваньняў Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа ў Менску.

1989 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю аб барацьбе зь вярбоўкаю, выкарыстаньнем, фінансаваньнем і навучаньнем наймітаў.

1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, ГДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году.

1997 — у Атаве 125 краін падпісалі Канвэнцыю аб забароне супрацьпяхотных мін. Сярод краін, якія адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт, былі Кітай, Расея, ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся:

1847 — Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі вучоны-прыродазнавец, лекар, вынаходнік электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сыгналаў.

1874 — беларускі жывапісец Леў Альпяровіч. Сам ён быў з Куранца пад Вялейкай, вучыўся ў Вільні, а пасьля жыў і працаваў у Менску.

1875 — Райнэр Марыя Рыльке, нямецкі паэт.

1892 — Франсіска Франка, гішпанскі дыктатар.

У гэты дзень памерлі:

1131 — Амар Хаям, пэрсыдзкі і таджыцкі паэт, матэматык, філёзаф.

1642 — Кардынал Рышэльё, францускі палітык.

1679 — Томас Гобс, ангельскі філёзаф-матэрыяліст і матэматык.

1942 — Вера Харужая, беларуская падпольшчыца, партызанка.

1972 — Мікалай Аладаў, беларускі кампазытар і пэдагог.

Цытата

Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,
Ад казак вечароў,
Ад песень дудароў,
Ад сьветлых воблікаў закінутых дзяцей,
Ад шолаху начэй,
Ад тысячы ніцей,
З якіх аснована і выткана жыцьцё
І злучана быцьцё і небыцьцё, —
Зьбіраўся скарб, струменіўся няспынна,
Вясёлкавым ірдзеньнем мне сьпяваў,
І выхаду шукаў
Адбітак родных зьяў
У словах-вобразах, у песьнях вольнаплынных.
І гэты скарб, пазычаны, адбіты,
У сэрцы перажыты.
І росамі абмыты
Дзяньніц маіх, дзяньніц маіх мінулых,
Для вас, душою чулых,
Як доўг, як дар,
Дае пясьняр.

Якуб Колас, уступ да паэмы «Сымон-Музыка»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG