Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У праграмным пасланьні Пуцін не згадаў Беларусь. Крым - адной фразай


У пасланьні Фэдэральнаму сходу прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін нічога не казаў пра адносіны з бліжэйшай суседкай.

Што да Ўкраіны, Пуцін згадаў пра «ўзьяднаньне» з Крымам, якое, паводле ягоных слоў, прадэманстравала, што Расея вялікая дзяржава, а расейская нацыя «кансалідаваная агульнымі каштоўнасьцямі і агульнымі мэтамі».

У пачатку свайго пасланьня ён акцэнтаваў увагу на пагрозе сусьветнага тэрарызму, выступіў з жорсткімі антытурэцкімі выказваньнямі, а потым засяродзіўся на сацыяльна-эканамічных і ўнутрыпалітычных тэмах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG