Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Застаюся аптымістам


У 1989 я пачаў насіць забаронены бел-чырвона-белы значок. Дырэктарка лавіла мяне, каб адабраць «крамолу».

Аднаго разу, перад актавай заляй, яна мяне перапыніла, акурат каля «чырвонага кутка». Тады я паказаў дырэктарцы ў бок савецкіх сьцягоў: «Падумайце, як вы мне будзеце ў вочы глядзець, калі я праз гадоў трыццаць прыйду ў школу, а тут замест гэтага будзе бел-чырвона-белы?»

Яна кажа: «ТРІД-ЦАЦЬ? Детка, этого не будет НІ-КОГ-ДА!».

І адпусьціла...


Праз тры гады я прыйшоў у школу на вечарыну з выпускнікамі, і дырэктарка сустракала нас каля актавай залі.

Калі я зь ёй прывітаўся, яна сумелася. За яе сьпінай стаяў бел-чырвона-белы сьцяг.

Ігар Кузьмініч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG