Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскіх актывістаў аштрафавалі за акцыю памяці паўстанцаў 1863 году


Віктар Сазонаў

Віктар Сазонаў

У Сьвіслачы працягваюцца адміністрацыйныя працэсы над удзельнікамі акцыяў ушанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году.

Гарадзенскі актывіст Віктар Сазонаў сёньня быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь (1 млн 800 тысяч рублёў) паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі). Актывіст сьцьвярджае, што адміністрацыйны пратакол на яго быў складзены з выкарыстаньнем фальшывых фактаў — там было напісана, што ён, акрамя Сьвіслачы, знаходзіўся яшчэ і ў Якушоўцы, хоць насамрэч яго там не было. Сьведкі-міліцыянты засьведчылі, што ён там быў, але відэа з акцыі гэтага не пацьвердзіла. Тым ня менш Сазонава ўсё роўна аштрафавалі.

Такім жа штрафам пакараны іншы гарадзенскі актывіст Эдвард Дзьмухоўскі.

XS
SM
MD
LG