Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: улады працягваюць палітыку «мяккіх практык»


Правабаронцы цэнтар "Вясна". Юрыст-праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Правабаронцы цэнтар "Вясна". Юрыст-праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабарончы цэнтар «Вясна» канстатуе, што на працягу лістапада не зафіксавана якіх-небудзь сыстэмных зьменаў, якія сьведчаць пра гатоўнасьць уладаў Беларусі да якаснага паляпшэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.

«На працягу месяца назіраўся працяг палітыкі „мяккіх практык“, якая пачалася ў жніўні. Цягам лістапада новых палітычна матываваных спраў не распачыналася, а сэрыя масавых, у тым ліку і несанкцыянаваных мерапрыемстваў, арганізаваных шэрагам апазыцыйных і грамадзкіх дзеячаў у сталіцы, прайшла без ўмяшаньня органаў правапарадку і без арыштаў іх арганізатараў і ўдзельнікаў», — адзначаецца ў справаздачы праваабаронцаў за лістапад.

Нягледзячы на гэта, улады працягваюць практыку прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці арганізатараў і ўдзельнікаў несанкцыянаваных вулічных акцыяў.

ПЦ «Вясна» паведамляе, што на працягу лістапада зафіксаваны шэраг выпадкаў адвольных затрыманьняў, а таксама факты аказаньня ціску на праваабаронцаў.

«Якіх-небудзь крокаў, накіраваных на аднаўленьне ў поўным аб’ёме грамадзянскіх і палітычных правоў раней вызваленых палітвязьняў, улады краіны не рабілі, а раней распачатыя палітычна матываваныя крымінальныя справы ў дачыненьні да А. Міхалевіча, Я. Ульяненкава, М. Пякарскага, В. Жаромскага і В. Касінерава спыненыя не былі», — канстатуюць праваабаронцы.

XS
SM
MD
LG