Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Брытанскi парлямэнт ухваліў авіяўдары па «Ісламскай дзяржаве»


Дэвід Кэмэран.

Дэвід Кэмэран.

«За» галасавалі ня толькі кансэрватары, але і частка лейбарыстаў.

Палата абшчын брытанскага парлямэнту позна ўвечары ў сераду ўхваліла прапанову Кабінэту міністраў далучыцца да авіяўдараў міжнароднай кааліцыі ў Сырыі супраць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». За прапанову галасавалі 397 дэпутатаў, супраць — 223.

Выступаючы ў парлямэнце, прэм’ер-міністар Дэвід Кэмэран назваў групоўку «Ісламская дзяржава» пагрозай бясьпецы Вялікабрытаніі. Лідэр апазыцыйных лейбарыстаў Джэрэмі Корбін выступіў супраць авіяўдараў — як і большасьць дэпутатаў ад гэтай партыі. Аднак 67 дэпутатаў-лейбарыстаў, як паведамляе The Guardian, галасавалі за прапанову кансэрватыўнага ўраду. У іх ліку быў і ценявы міністар замежных спраў Хілары Бэн, які параўнаў ідэалёгію «Ісламскай дзяржавы» з фашызмам. Яго прамова выклікала ў зале аплядысмэнты — вельмі рэдкая зьява на пасяджэньнях Палаты абшчын.

XS
SM
MD
LG