Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган назваў паклёпам расейскія заявы пра закупку нафты Турэччынай ў «Ісламскай дзяржавы»


Прэзыдэнты Турэччыны і Расеі Рэджэп Эрдаган і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган абвінаваціў Расею ў паклёпе за заявы пра тое, што яго сям'я мае дачыненьне да закупак нафты ў групоўкі «Ісламская дзяржава».

Такую заяву Эрдаган зрабіў выступаючы ва Ўнівэрсытэце Катару 2 сьнежня, празь некалькі гадзінаў пасьля брыфінгу ў Маскве, дзе прадстаўнікі Міністэрства абароны Расеі заявілі, што ведаюць тры маршруты, па якіх «Ісламская дзяржава» пастаўляе нафту ў Турэччыну.

Намесьнік міністра абароны Анатоль Антонаў сказаў, што сын і зяць Эрадагана удзельнічаюць у «сямейным бізнэсе», купляючы нафту ў «Ісламскай дзяржавы», але ня даў доказаў гэтаму.

Эрдаган ў Катары заявіў, што «тыя, хто робіць такія цьверджаньні, абавязаныя іх даказаць. Калі яны гэта зробяць, я не застануся на пасадзе прэзыдэнта ніводнай хвіліны. Але тыя, хто робіць такое цьверджаньне, таксама павінны пакінуць свае пасады, калі яны ня могуць іх даказаць».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG