Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 сьнежня: адкрыцьцё кнігарні «Галіяфы» і віртуальнага музэю савецкіх рэпрэсій


Кнігарня «Галіяфы» на ранейшым месцы. Фота Таранціна.
Кнігарня «Галіяфы» на ранейшым месцы. Фота Таранціна.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Менск — у галерэі Ў (пр. Незалежнасьці 37а) прэзэнтацыя сайта Віртуальнага музэю савецкіх рэпрэсій у Беларусі. Пачатак а 19-ай.

Менск — Адкрыцьцё кнігарні «Галіяфы». Траецкае прадмесьце, вуліца Старавіленская, 6. Пачатак а 19-ай.

Віцебск — прэзэнтацыя праекта «Віцебскі алфавіт». Арт-прастора «Талстога 7» (г. Віцебск, вул. Талстога 7). Пачатак а 17-й гадзіне.

3 сьнежня — Міжнародны дзень інвалідаў. Дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе з мэтай прыцягненьня ўвагі да праблемаў інвалідаў, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.

3 сьнежня — Міжнародны дзень баскскай мовы. Заснаваны ў 1949 годзе, у гэты дзень баскі і замежныя прыхільнікі удзельнічаюць у тысячах імпрэзаў — круглых сталах, выставах, кірмашах, канцэртах, мэта якіх — папулярызацыя і пашырэньне ўжытку баскскай мовы.

У гісторыі

1586 — у Англію з Амэрыкі ўпершыню завезена бульба.

1621 — Галілеа Галілей вынайшаў тэлескоп.

1918 — Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск.

1967 — паўднёваафрыканскі хірург Крыстыян Барнард ажыцьцявіў першую пасьпяховую перасадку сэрца.

У гэты дзень нарадзіліся:

1857 — ангельскі пісьменьнік польскага паходжаньня Джозэф Конрад.

1907 — беларускі паэт Рыгор Крушына.

1911 — італьянскі кампазытар Ніна Рота, аўтар музыкі да шматлікіх фільмаў Фэдэрыка Фэліні.

1926 — беларускі паэт Янка Юхнавец.

1936 — беларускі савецкі праваабаронца, дысыдэнт і палітычны вязень Міхась Кукабака.

1948 — ангельскі рок-вакаліст Озі Осбарн.

У гэты дзень памерлі:

1894 — ангельскі пісьменьнік Робэрт Стывэнсан.

1919 — францускі мастак П’ер-Аўгуст Рэнуар.

Цытата на памяць

«У чорных бурках ходзяць горцы,
У белых жупанах — лiтоўцы,
А Кукабака — у ватоўцы,
Бо ў месьце, дзе зiмуюць ракi,
Худыя ракi-небаракi,
Прайшло жыцьцё у Кукабакi.

Ня бачыў там ён булак з макам
I еў счарсцьвелы хлеб са смакам,
Аднак на зло ўсiм злым сабакам
Ня стаў нi Букам ён, нi Бякам,
А так i выйшаў — Кукабакам,
Вясёлым, добрым Кукабакам».

Алег Мінкін, «Кукабака»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG