Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ў Армэніі працягваюцца (Жывая трансьляцыя)


Мітынг у Ерэване 1 сьнежня

Мітынг у Ерэване 1 сьнежня

Увечары 2 сьнежня на плошчы Свабоды ў Ерэване адбываецца другі за два дні мітынг фронту нацыянальнага выратаваньня «Новая Армэнія», які пратэстуе супраць зьменаў у Канстытуцыю.

Фронт аб’яднаў шэраг апазыцыйных сілаў Армэніі, якія выступаюць супраць зьменаў у Канстытуцыю, прапанаваных прэзыдэнтам краіны Сэржам Саргсянам. У аналягічным мітынгу 1 сьнежня ўзялі ўдзел прынамсі 3 тысячы чалавек. Затым актывісты прайшлі маршам па вуліцах горада і зноў вярнуліся да месца старту. Яны скандавалі лёзунгі і несьлі плякаты з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта, а таксама правядзеньня новых выбараў. Дзясяткі пратэстоўцаў, у тым ліку некаторыя лідэры апазыцыі, заставаліся на плошчы ўсю ноч.

6 сьнежня ў краіне павінен прайсьці рэфэрэндум адносна паправак у асноўны закон, прапанаваных Саргсянам, якія прадугледжваюць трансфармацыю Армэніі ў парлямэнцкую рэспубліку, пры якой асноўная ролю ў кіраваньні краінай будзе належаць прэм’ер-міністру, а не прэзыдэнту.

Апазыцыя мяркуе, што такім чынам Саргсян спадзяецца застацца ва ўладзе па заканчэньні яго другога і апошняга тэрміну на прэзыдэнцкай пасадзе ў 2018 годзе. Саргсян адмаўляе гэтыя абвінавачваньні.

XS
SM
MD
LG