Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі забаранілі дзяржаўныя закупкі замежных лекаў


Урад Расеі забараніў дзяржзакупкі лекавых сродкаў з замежных дзяржаваў, за выключэньнем краін Эўразійскага эканамічнага саюзу. Тэкст пастановы апублікаваны на сайце ўраду.

Забарона на закупку замежных прэпаратаў уступае ў сілу, калі пададзена як мінімум дзьве заяўкі на пастаўку лекаў зь дзяржавы-члена ЭўрАзЭС (Расеі, Беларусі, Казахстану, Кіргізіі, Армэніі). Калі такіх заявак пададзена не было, дзяржзакупкі замежных лекаў дапускаецца.

Паводле дакумэнта, пастанова накіравана на разьвіцьцё айчыннай вытворчасьці мэдыкамэнтаў і распаўсюджваецца толькі на дзяржаўныя закупкі.

Праект міністэрства прамысловасьці і гандлю па абмежаваньні дзяржзакупак замежных лекаў быў абнародаваны ў пачатку лютага 2015 года і ўключаў таксама адмову ад закупак замежнай мэдычнай тэхнікі. У верасьні прэм’ер-міністар Мядзьведзеў паведаміў, што ад імпартнай тэхнікі ўлады адмаўляцца ня будуць, пакуль ня зьявяцца расейскія аналягі патрэбнай якасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG