Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея прыгразіла Чарнагорыі пагаршэньнем адносін


Віктар Озераў

Віктар Озераў

Расея адмовіцца ад сумесных праграм з Чарнагорыяй у выпадку яе ўступленьня ў НАТО. Пра гэта 2 сьнежня паведамляе РИА Новости са спасылкай на старшыню камітэта Савета Фэдэрацыі па абароне і бясьпецы Віктара Озерава.

Паводле Озерава, Расея адмовіцца, у тым ліку, і ад праграм у сфэры ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

«Чарнагорыя павінна ўсьведамляць, што ў сувязі з яе уступленьнем у НАТО шматлікія праграмы, якія яны раней рэалізоўвалі з Расеяй, у тым ліку па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, будуць немагчымыя», — прыводзіць агенцтва словы Озерава.

Раней у сераду кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў краін-удзельніц НАТО вырашылі запрасіць Чарнагорыю стаць 29 чальцом альянсу.

XS
SM
MD
LG