Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Дракахруст — аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Аўтар кніг «Акцэнты свабоды» (2009) і «Сем худых гадоў» (2014). Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў за 1996 год. Нарадзіўся ў 1960 у Хабараўску (Расея). У 1964 пераехаў з бацькамі ў Менск. Скончыў мэханіка-матэматычны факультэт БДУ. Працаваў у інстытутах матэматыкі і эканомікі Акадэміі навук Беларусі, у Незалежным інстытуце сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў. У 1990-1991 — сакратар управы Беларускага Народнага Фронту. З 1991 працуе на Радыё Свабода, з 1996 — карэспандэнт беларускай службы Радыё Свабода, з 2000 — супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе.

1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)

Для таго, хто разумее. Можа, для самога сябе. Як той казаў, тлумачыў, тлумачыў — нарэшце сам зразумеў.

2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?

Лежачы на канапе. Хаця часам атрымліваецца някепска ў нязручных умовах — у цягніку, у самалёце.

3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?

«Дон Кіхота».

4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?

Ільля Абломаў.

5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?

Іх вельмі шмат, у розныя пэрыяды жыцьця былі розныя.

6. Што вы цяпер чытаеце?

Мэмуары Маргарэт Тэтчэр.

7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?

На ўкраінскай свабодна, на ангельскай кепска.

8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?

«7 худых гадоў».

9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?

«7 тлустых гадоў» (калі пашанцуе іх пражыць).

10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабодным?

Калі сплю ;-)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG