Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немата


Кадр з фільму «Голая выспа» японскага рэжысэра Канэта Сінда, 1960 г.

Кадр з фільму «Голая выспа» японскага рэжысэра Канэта Сінда, 1960 г.

...1961-ы, Кіеў, Дарніца, сьпякота, насычаная дзяруча-жалезістым пахам ліцейкі з вагонабудаўнічага заводу. Я ратуюся ў прахалоднай залі кінатэатру, гляджу «Голый остров» — першае ў маім жыцьці японскае кіно... Хвіліну за хвілінай на экране дзеецца адно і тое ж — бацька, маці і два сыны, адзіныя жыхары маленькай выспы на моры, маўкліва, быццам нямыя, цягаюць угару, на гарод сярод камянёў, прэсную ваду... Аднойчы жанчына незнарок пралівае вядро вады, муж дае ёй поўху... Раптоўна захворвае і памірае малодшы сын. Маці ў роспачы выплюхвае ваду на камяні... А потым зноў цягне ўгару поўныя вёдры...

Ляскаюць сядзеньні крэсел. Я застаюся ў агромністай залі адзін...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG