Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС краінаў НАТО запрасілі Чарнагорыю ў альянс


Міністар абароны Чарнагорыі Міліца Пеянавіч і міністар замежных справаў Ігар Лукіч прымаюць віншаваньні ад генэральнага сакратара НАТО Енса Столтэнбэрга.

Міністар абароны Чарнагорыі Міліца Пеянавіч і міністар замежных справаў Ігар Лукіч прымаюць віншаваньні ад генэральнага сакратара НАТО Енса Столтэнбэрга.

У Брусэлі міністры замежных спраў краінаў НАТО вырашылі пачаць перамовы аб уступленні Чарнагорыі ў Паўночнаатлянтычны альянс. Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік НАТО Енс Столтэнбэрг.

Чарнагорыя, насельніцтва якой складае 600 тысяч, стане 29-м чальцом НАТО.

Апошні раз пашырэнне НАТО адбылося ў 2009 годзе, калі ў Паўночнаатлантычны саюз ўступілі Альбанія і Харватыя.

Расея, якая выступала супраць пашырэння НАТО, папярэджвала Чарнагорыю, што яе далучэньне да гэтага вайскова-палітычнага блёка будзе разглядацца як правакацыя.

«Уступленьне Чарнагорыі ў НАТО стане яшчэ адным важным крокам у эўраатлянтычнай інтэграцыі ўсяго заходнебалканскага рэгіёну і дасьць зразумець, што НАТО пакідае свае дзьверы адчыненымі, каб завяршыць нашу канцэпцыю Эўропы як непадзельнага, свабоднага і мірнага кантынэнту», — адзначыў Енс Столтэнбэрг.

XS
SM
MD
LG