Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны зьняў фільм-выкрыцьцё пра сыноў генпракурора Расеі. У кадар трапіў і сын Лукашэнкі


Аляксей Навальны

Аляксей Навальны

Фонд барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага апублікаваў фільм-расьсьледаваньне, прысьвечаны сям’і генэральнага пракурора Расейскай Фэдэрацыі Юрыя Чайкі.

Навальны назваў гэта «расьсьледаваньнем году». Фільм называецца «Чайка. Крымінальная драма ў пяці дзеяньнях».

Расьсьледаваньне цалкам прысьвечанае дзецям генпракурора Расейскай Фэдэрацыі. У прыватнасьці, юрысты фонду абвінавачваюць старэйшага сына генпракурора Арцёма ў валоданьні бізнэс-імпэрыяй, якая быццам бы стваралася з выкарыстаньнем крымінальных схемаў і рэйдэрскіх захопаў і прыкрывалася сувязямі бацькі Юрыя Чайкі.

На 30-й хвіліне фільма Арцём Чайка зьяўляецца ў кампаніі сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара Лукашэнкі.

Паводле матэрыялаў расьсьледаваньня змантажаваны 44-хвілінны фільм.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG