Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Марш студэнтаў пачнецца ў Міхайлаўскім сквэры


Актывісты руху «#студентыпротив» абвесьцілі, што марш «Каханьне і салідарнасьць» пачнецца ў 12.50 у Міхайлаўскім сквэры.

Збор удзельнікаў прызначаны на 12.30.

Адпаведнае паведамленьне было разьмешчана ў іх суполцы «Ўкантакце».

«Ідзем студэнцкай калёнай пад вокнамі БДУ, скандуючы лёзунгі за сапраўднае самакіраваньне, рашэньне студэнцкіх праблем, улік нашага меркаваньня і прыцягненьне нас да кіраваньня унівэрсытэтам.

Калёна пасьля пэўнага маршруту спыніцца ля аднаго з карпусоў БДУ, дзе пачнецца пікет! Частка студэнтаў пакіне калёну і накіруецца на перамовы з рэктарам БДУ. Астатнія застаюцца і аказваюць падтрымку на вуліцы. Актывісты прапануюць рэктару спусьціцца да студэнтаў на вуліцу. Так ці інакш перамовы адбудуцца», — адзначаюць студэнты.

На сустрэчы з Абламейкам студэнты будуць патрабаваць адмены платных пераздач іспытаў і залікаў, спыненьня ціску на студэнтаў, роспуску Студэнцкай асамблеі БДУ і стварэньня новага органа студэнцкага самакіраваньня.

«У залежнасьці ад вынікаў перамоваў: мы або замацуем дасягнутыя дамоўленасьці, або спусьцімся і аб’явім аб тым, што перамовы не завяршыліся пасьпяхова», — паведамляецца ў суполцы.

XS
SM
MD
LG