Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве разгледзіць пазоў Жырыноўскага да Міхаіла Гарбачова


Ўладзімер Жырыноўскі (зьлева), Міхаіл Гарбачоў

Ўладзімер Жырыноўскі (зьлева), Міхаіл Гарбачоў

Юрыст Гарбачова ў судзе заявіў, што спроба Жырыноўскага даказаць, што яго выказваньні не бываюць экстрэмісцкімі, выклікае зьдзіўленьне.

Ціміразеўскі суд Масквы ў сераду працягне разгляд пазову аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі Ўладзімера Жырыноўскага і партыі ЛДПР да экс-прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова і выдавецтва «Ўвесь сьвет», якое апублікавала яго кнігу.

Як нагадвае «Інтэрфакс», папярэдняе паседжаньне было адкладзена паводле хадайніцтва пазоўнікаў, якім спатрэбіўся час на азнаямленьне з дакумэнтамі. Суд папрасіў боку прадставіць на пасяджэньні ўсю рэшту доказаў у падтрымку сваёй пазыцыі, паколькі мае намер у сераду завяршыць разгляд справы.

Жырыноўскі патрабуе абвергнуць сьцьвярджэньні Міхаіла Гарбачова ў яго кнізе «Пасьля Крамля», а таксама спагнаць з аўтара і выдавецтва «Ўвесь сьвет» па 500 тысяч рублёў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды. Жырыноўскі не пагадзіўся з тэкстам кнігі, дзе напісана пра яго і пра яго партыю. Прадметам незадаволенасьці Жырыноўскага паслужыла меркаваньне першага прэзыдэнта СССР, што на выбарах у Дзярждуму ў 1993 годзе лідэр ЛДПР дапускаў экстрэмісцкія выказваньні. Другі пункт пазову тычыцца выказваньня Гарбачова пра тое, што да нападу на яго ў Омску ў 1996 годзе датычная ЛДПР.

Паводле меркаваньня прадстаўніка выдавецтва «Ўвесь сьвет», у сваёй кнізе Міхаіл Гарбачоў выказвае свае ацэначныя меркаваньні. У сваю чаргу юрыст Гарбачова ў судзе заявіў, што спроба Жырыноўскага даказаць, што яго выказваньні не бываюць экстрэмісцкімі, выклікае зьдзіўленьне.

XS
SM
MD
LG