У пераходзе стамбульскага мэтро выбухнула самаробнае выбуховае прыстасаваньне, паведаміў кіраўнік адміністрацыі раёна Байрампаша Атыла Айдынэр. Паводле яго, у выніку выбуху, які адбыўся ў гадзіну пік, пяць чалавек было паранена.
Губэрнатар Стамбулу паведаміў, што прычыны выбуху пакуль вызначаюцца. Паводле губэрнатара, у выніку выбуху пацярпеў адзін чалавек — ён атрымаў лёгкае раненьне.
Турэцкі тэлеканал Haberturk TV падаў інфармацыю, што на станцыі, верагодна, адбыўся выбух трансфарматара. Іншы турэцкі вяшчальнік — тэлеканал NTV — паведаміў, што ў пераходзе магла выбухнуць бомба.
Самае папулярнае
1