Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пры выбуху ў Стамбуле адзін загіблы і некалькі параненых


Стамбульская мячэць

Стамбульская мячэць

У горадзе прыпыненая праца мэтро.

У Стамбуле ў раёне Байрампаша ў аўторак адбыўся моцны выбух.

Як паведамляе тэлеканал «ХабэрЦюрк», адзін чалавек загінуў. Таксама паступіла інфармацыя аб некалькіх параненых.

Часова прыпыненая праца мэтро. Паводле папярэдніх дадзеных, крыніца выбуху знаходзілася ў электратрансфарматары. Пакуль няма інфармацыі, была гэта непаладка абсталяваньня або бомба.

Раён Байрампаша і прылеглыя кварталы абясточаныя.

Паводле выданьня, у раёне здарэньня шмат машын хуткай дапамогі і пажарнай службы.

XS
SM
MD
LG