Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША накіроўваюць спэцназ у Ірак для удараў па ІГ у Сырыі


Міністар абароны ЗША Эштан Картэр абвясьціў аб адпраўцы ў Ірак падразьдзяленьня амэрыканскага спэцназу для апэрацый супраць баявікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» на тэрыторыі Сірыі.

«Амэрыканскі спэцназ нясе з сабой унікальны набор магчымасьцяў, якія памнажаюць сілы воінскіх падразьдзяленьняў,» — заявіў Картэр, выступаючы ў сэнацкім камітэце па ўзброеных сілах.

Па словах кіраўніка Пэнтагону, задачы гэтага падразьдзяленьня будуць уключаць правядзеньне рэйдаў, апэрацыяў па вызваленьні закладнікаў і захоп лідэраў ІГ.
«Мы гатовыя пашырыць нашы дзеяньні там, дзе мы зможам выкарыстоўваць гэтыя магчымасьці», — дадаў ён.

У кастрычніку Пэнтагон абвясьціў аб адпраўцы 50 амэрыканскіх спэцназаўцаў у паўночную Сырыю ў якасьці ваенных дарадцаў для курдзкага апалчэньня і атрадаў сырыйскай апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG