Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля аэрапорта Сафіі знойдзены фургон з выбухоўкай


Аэрапорт Сафіі

Аэрапорт Сафіі

Паліцыя Баўгарыі выявіла выбухоўку ў прыпаркаваным побач з аэрапортам Сафіі мікрааўтобусе. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters. З-за пагрозы выбуху з першага тэрміналу аэрапорта былі эвакуяваныя ўсе людзі, якія там знаходзіліся.

Пасьля сэрыі тэрактаў 13 лістапада ў Парыжы, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек, многія краіны Эўропы ўзмацнілі меры бясьпекі, у прыватнасьці пры праверцы багажу пасажыраў у аэрапортах. У Францыі, Нямеччыне і Бэльгіі паліцыя праводзіць рэйды па затрыманьні падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў. На мінулым тыдні ў Бэрліне былі арыштаваныя два чалавекі, якія, як мяркуецца, рыхтавалі тэракт у Дортмундзе.

XS
SM
MD
LG