Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра Турэччыну і расейскія санкцыі


Саўка:

Ах, как эта некрасіва -

Туркі прэдалі Расію!

Эта ўсё ў турэцкім сьціле -

Самалёт расійскі зьбілі.

Грышка:

Можа быць, і выпадкова

Зьбілі самалёт вайсковы?

Саўка:

А цяпер вялікі Пуцін

Прэградзіў в Расію пуць ім,

А сваім — у Турцыю.

Адмяніў ён туры ўсе.

Грышка:

Нешта ў гэтай вашай Рашы

Столькі ворагаў, аж страшна!

Саўка:

Нет, ня страшна, есьць жэ лідзер,

Он спакоен і салідзен.

Хоць нямнога самадзержэц,

Но народ яго паддзержыць.

Грышка:

Дык чаго ж ты, хлопец сельскі,

Раптам стаў такі расейскі?

Саўка:

За каго мне быць? За туркаў?

За ягіпецкіх укуркаў?

А з Расіяй так всягда мы

Пілі водкі і агдамы,

Каньякі і самагоны...

Грышка:

Зразумела. Ўсё. Заслона!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG