Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама падтрымаў права Турэччыны на самаабарону


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падтрымлівае права Турцыі абараняць сваю краіну і сваю паветраную прастору.

Пра гэта ён заявіў сёньня пасля сустрэчы з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам у кулюарах кліматычнага саміту ў Парыжы. Паводле Абамы, у ходзе перамоваў абмяркоўвалася пытаньне аб тым, што Турэччына і Расея могуць зрабіць разам для дээскаляцыі напружанасьці паміж імі.

Абама заклікаў Анкару і Маскву пераадолець напружанасьць у адносінах і засяродзіцца на барацьбе з агульным ворагам — «Ісламскай дзяржавай».

Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай рэзка пагоршыліся пасьля таго, як 24 лістапада турэцкія ВПС зьбілі на турэцка-сырыйскай мяжы расейскі бамбавік Су-24. Анкара сцвярджае, што самалёт заляцеў ў яе паветраную прастору, нягледзячы на папярэджаньні. Масква адкінула гэтае абвінавачаньне і ўвяла санкцыі ў дачыненьні да Турэччыны.

XS
SM
MD
LG