Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына сабралася выслаць авіяцыю ў Ірак і Сырыю


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Рашэньне будзе ўзгадняцца з парлямэнтам у сераду. Арабскія СМІ тым часам паведамляюць пра разгортваньне ў Сырыі другой расейскай базы.

Кабінэт міністраў Нямеччыны прыняў рашэньне пра далучэньне да ваеннай кампаніі супраць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў Сырыі і Іраку. Рашэньне мае зацьвердзіць парлямэнт, галасаваньне па гэтым пытаньні прызначанае на сераду, 2 сьнежня, перадае AP.

Урад вырашыў накіраваць у зону актыўнасьці баевікоў выведныя самалёты «Тарнада» і самалёты-запраўшчыкі, процілодачны карабель і 1200 вайскоўцаў. Як сьцьвярджае нямецкі бок, войскі будуць высылацца ў адказ на запыт аб падтрымцы ў апэрацыі супраць «Ісламскай дзяржавы», які даслала Францыя пасьля атакі на Парыж 13 лістапада, і ня будуць браць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяньнях.

Тым часам кувэйцкая газэта Al-Rai паведаміла, што Расея рыхтуецца разгарнуць другую вайсковую базу ў Сырыі — паводле інфармацыі выданьня, на аэрадроме Шайрат за 35 км ад Хомса, месца маштабных баёў між сырыйскай апазыцыяй, войскамі Башара Асада і «Хезбалой». Мяркуючы па зьвестках з адкрытых крыніцаў, Хомс досыць далёка ад зоны, якую кантралюе «Ісламская дзяржава».

XS
SM
MD
LG