Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дальнабойшчыкі плянуюць акцыю пратэсту ў Маскве на 5 сьнежня


Акцыя пратэсту дальнабойшчыкаў у Омску

Акцыя пратэсту дальнабойшчыкаў у Омску

Акцыя пратэсту кіроўцаў вялікагрузных аўтамабіляў супраць збору зь вялікагрузных фур за праезд па фэдэральных трасах адбудзецца 5 сьнежня на Сувораўскай плошчы ў Маскве. Як паведамляе тэлеканал «Дождж», заплянаваная акцыя пройдзе ў выглядзе сустрэчы кіроўцаў з дэпутатамі КПРФ. Арганізатары выбралі такі фармат мерапрыемства, паколькі сталічныя ўлады адмовіліся ўзгадняць мітынг супраць аплатнай сыстэмы «Платон».

30 лістапада на Маскоўскай кальцавой аўтамабільнай дарозе (МКАД) павінна была адбыцца ўсерасейская акцыя пратэсту дальнабойшчыкаў. Аднак з-за таго, што многія яе ўдзельнікі не змаглі своечасова дабрацца да сталіцы, акцыю перанесьлі на 3 сьнежня. Сябра каардынацыйнай рады Асацыяцыі дальнабойшчыкаў Ігар Пасынкаў паведаміў, што супрацоўнікі патрульнай паліцыі спынялі вялікагрузныя аўтамабілі на ўсіх напрамках. Паліцэйскія праводзілі мэдычны агляд кіроўцаў і без тлумачэньня прычынаў адпраўлялі грузавікі на штрафныя стаянкі.

Акрамя гэтага ў панядзелак быў затрыманы каардынатар пратэстаў пецярбурскіх дальнабойшчыкаў Аляксандар Растаргуеў. Супрацоўнікі патрульнай паліцыі матывавалі затрыманьне актывіста тым, што яго дакумэнты нібыта «не выклікаюць даверу». Яшчэ аднаго актывіста, чальца партыі «Дэмакратычны выбар» Міхаіла Пяскова, затрымалі на МКАД за плякат супраць аплатнай сыстэмы «Платон».

XS
SM
MD
LG