Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў заявіў, што курс тэнге больш падтрымлівацца ня будзе


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў у панядзелак выступіў са штогадовым пасланьнем краіне, у якім зрабіў шэраг важных заяваў па эканоміцы.

Па-першае, паводле Назарбаева, курс тэнге, нацыянальнай валюты Казахстану, ня будзе больш штучна падтрымлівацца і застанецца плывучым.

«Прынцыповы момант заключаецца ў тым, што вяртаньня да практыкі бясконцага падтрыманьня курсу нацыянальнай валюты за кошт сродкаў Нацыянальнага фонду ня будзе», — заявіў Назарбаеў.

Кіраўніцтва Казахстану адпусьціла тэнге ў «свабоднае плаваньне» ў жніўні 2015 году. Тады даляр каштаваў 188 тэнге, цяпер — 308. З моманту «адвязкі» нацыянальная валюта Казахстана «прасела» на 63,8%.

Нягледзячы на гэта, прэзыдэнт заклікаў грамадзян Казахстану «ўмацаваць» давер да тэнге, у тым ліку і за кошт адмовы ад разьлікаў і укладаў у далярах.

Ніколі раней наш народ ня жыў так добра, як цяпер


«Нам усім трэба паверыць у нацыянальную валюту — тэнге. Уклады ў тэнге — цяпер гэта лепшы сродак для захоўваньня назапашваньняў грамадзян», — падкрэсьліў Назарбаеў.

Па-другое, Назарбаеў нагадаў, што Казахстан — краіна з рынкавай эканомікай. Неэфэктыўным кампаніям (у тым ліку і дзяржаўным) або тым, якія ня здолелі вырашыць свае праблемы, прыйдзецца сысьці з рынку.

«Рынкавая эканоміка — гэта канкурэнцыя моцных. Мы не павінны цягнуць неканкурэнтныя кампаніі за кошт дзяржавы. Даручаю ўраду распрацаваць дакладныя і зразумелыя працэдуры банкруцтва для фізычных і юрыдычных асоб. Яна павінна быць максымальна аблегчана», — адзначыў Назарбаеў.

Таксама Назарбаеў заявіў народу, што «Ніколі раней наш народ ня жыў так добра, як цяпер». І каб працягваць падтрымліваць гэты ўзровень, у бліжэйшыя 10 гадоў Казахстану неабходна забясьпечыць штогадовы рост эканомікі на ўзроўні 5% і ўдвая павялічыць прадукцыйнасьць працы.

​А вось што ў пасланьні прэзыдэнта хацелі пачуць самі жыхары Казахстану:

XS
SM
MD
LG